wd wp Пошук:

Еўрапейскі політэхнічны ўніверсітэт

Еўрапейскі політэхнічны ўніверсітэт (балг.: Европейски политехнически университет) — балгарская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пернік.

Агульная характарыстыка

Ён належыць італьянскай адукацыйнай групе “Pegaso International”, якая мае яшчэ 2 універсітэты ў Італіі і 1 на Мальце. Навучальны профіль ВНУ — спецыяльнасці ў галіне інфарматыкі і камп’ютарных навук, камунікацыйных і камп’ютэрных сетак і сістэм, архітэктуры і горадабудаўніцтва, цывільнага будаўніцтва і інавацыйнага прадпрымальніцтва. На ўсіх спецыяльнасцях і ступенях навучанне вядзецца па аднолькавых вучэбных планах на балгарскай і англійскай мовах. Універсітэт забяспечвае навучанне па сумесных праграмах з іншымі еўрапейскімі універсітэтамі. Як шматнацыянальны і шматкультурны адукацыйны цэнтр, універсітэт прытрымліваецца еўрапейскіх каштоўнасцяў і этычных стандартаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Балгарыі
Катэгорыя·Пернік (Балгарыя)
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2010 годзе