wd wp Пошук:

Еўрапейскі маршрут E06

E 06
Еўрапейскі маршрут E06
Europaveg 06
Краіны Нарвегія
Швецыя
Даўжыня 3140 км
Пачатак Трэлебарг, Швецыя
55°22′21″ пн. ш. 13°09′07″ у. д. HGЯO
Праз Мальмё
Хельсінгбарг
Гётэбарг
Осла
Лілехамер
Тронхейм
Му-і-Рана
Нарвік
Несебю
Канец Кіркенес, Нарвегія
69°43′42″ пн. ш. 30°04′20″ у. д. HGЯO (3140 км)
E6 на Вікісховішчы?

E06 — назва галоўнай дарогі, якая ідзе ад паўднёвага ўскрайка Швецыі ў Трэлебаргу па заходнім узбярэжжы Швецыі, а затым праз усю Нарвегію на поўнач да мяжы з Расіяй у фюльке Фінмарк. Даўжыня дарогі — 3140 км.

Мост Свінесунд перасякае мяжу Нарвегіі і Швецыі
Траса Е06 на поўдзень ад Нарвіка

Гэта дарога атрымала назву Е06 па старой сістэме «Е» да 1985 года і раней цягнулася да Рыма. Пазней яна атрымала назву Е47 па новай сістэме на большай скандынаўскай частцы (ад Хельсінгбарга да Олдэрфіёрда), а назва Е06 засталося толькі для паўночнай часткі даўжынёй 460 км (ад Олдэрфіёрда да Фінмарка). Пасля палітычных перамоў уся скандынаўская частка трасы атрымала назву Е06.

З поўдня на поўнач траса Е06 праходзіць па наступным маршруце: Трэлебарг, Мальмё, Хельсінгбарг, Хальмстад, Гётэбарг і Свінесунд у Швецыі, потым перасякае мяжу з Нарвегіяй, і далей ідзе праз Сарпсбарг, Мос, Осла, Хамар, Лілехамер, Думбас, Опдал, Мельхус, Тронхейм, Сх’ёрдал, Вердал, Стэйнх’ер , Гронг, Мушээн, Му-і-Рана, Салтдал, Фёўске, затым у Хамарэй па паромным маршруце з Богнеса ў Скарбергет, далей праз камуны і гарады Нарвік, Сетэрмаэн, Нурк’ёсбатн, Шыбатн, Алта, Олдэрфіёрд, Лаксэльв, Карасьёк, Несебю і Кіркенес, дзе і заканчваецца на ўсход ад цэнтра горада.

Траса Е06 мае па дзве паласы ў кожны бок ад Трэлебарга да Удэвалы, а таксама ад Стрэмстада да Дала. Некаторыя часткі далей на поўнач таксама маюць па 4 паласы руху. Плануецца, што да 2013 года каля 700 км дарогі ад Трэлебарга да Коламаэна стануць аўтабанам. Астатняя частка трасы — звычайная дарога, шырынёй 6-10 м. Некаторыя часткі на далёкай поўначы Нарвегіі маюць шырыню меньшую за 6 м. У сваёй паўночнай частцы (за Тронхеймам) дарога з’яўляецца вельмі пакручастай.

У некалькіх частках Нарвегіі траса Е06 пракладзена скрозь голыя скалы.

Узімку пры пагаршэнні пагодных умоў дарога можа часова закрывацца.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дарогі Швецыі
Катэгорыя·Дарогі Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96