Закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2009—2015 гадах. Банк спецыялізаваўся на прадастаўленні разлікова-касавага абслугоўвання прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, абмене валют. Не ўваходзіў у склад банкаўскага холдынгу альбо банкаўскай групы. Асноўным акцыянерам з’яўлялася Акцыянернае таварыства «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя) — 99,9995 %, бенефіцыярны ўласнік — Андрус Урбонас (Літва)[1].
Статутны фонд — 24 675 960 960 беларускіх рублёў[3].
МФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000[3].
S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 807000148.
Першапачаткова створаны ў 2008 годзе як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“»[4]. 9 верасня 2009 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 150[5] як закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк».
24 мая 2013 года 99,9995 % акцый «Еўрабанка» прададзеныя[6] за 4 957 200 еўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя), уладальнікам якой з’яўляецца літоўскі прадпрымальнік Андрус Урбонас[7][8].
13 жніўня 2015 года Агульны сход акцыянераў ухваліў Рашэнне аб закрыцці банка. 6 жніўня 2015 года адклікана банкаўская ліцэнзія[9]. 20 ліпеня 2021 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі зацвердзіла Пастанову № 208 аб выключэнні «Еўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[10].