wd wp Пошук:

Еўдакія Інгерына

Еўдакія Інгерына (грэч.: Ευδοκία Ιγγερίνα; каля 840882) — візантыйская імператрыца. Дачка варажскага воіна з імператарскай аховы. Наложніца імператара Візантыі Міхаіла III, выдадзеная ім замуж за свайго набліжанага Васіля Македаняніна, якога Міхаіл затым зрабіў сваім суправіцелем — магчыма, у сувязі з тым, што старэйшыя дзеці Еўдакіі былі ў рэчаіснасці не ад Васіля, а ад Міхаіла, і такім чынам атрымлівалі магчымасць атрымаць трон у спадчыну. Так і адбылося пасля таго, як Васіль Македанянін (867) зрынуў Міхаіла III, а затым (886) сам загінуў на паляванні.

Старэйшы сын Еўдакіі Канстанцін да таго часу памёр, і на прастол узышоў яе другі сын Леў VI.

Іншы сын Стэфан, стаў патрыярхам замест Фоція.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Варагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Наложніцы і канкубіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 840 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 882 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жонкі візантыйскіх імператараў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта