wd wp Пошук:

Елізавета Сцюарт

Елізавета Сцюарт (англ.: Elizabeth Stuart; 19 жніўня 1596 — 13 лютага 1662) — шатландская прынцэса з роду Сцюартаў, чые прамыя нашчадкі ў 1714 годзе заснавалі Гановерскую дынастыю на англійскім прастоле.

Біяграфія

Елізавета была старэйшай дачкой караля Шатландыі (з 1603 года Англіі) Якава VI (I) і яго жонкі Ганны Дацкай. Малодшы брат прынцэсы, Карл I, у 1625 годзе атрымаў у спадчыну англійскі і шатландскі прастолы.

У 1605 годзе ўдзельнікі Парахавой змовы планавалі забіць караля Якава I і ўзвесці на англійскі прастол яго дзевяцігадовую дачку Елізавету, каб забяспечыць рэстаўрацыю каталіцызму ў Англіі. Змова была выкрата, а яго арганізатары пакараны смерцю.

У 1613 годзе Елізавета Сцюарт выйшла замуж за курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, лідара Евангелічнай уніі нямецкіх пратэстанцкіх князёў. Гэты шлюб заклаў аснову трывалага саюза паміж Англіяй і пратэстанцкімі дзяржавамі Германіі, які ігралі важную ролю ў міжнародных адносінах у Еўропе ў XVII—XVIII стагоддзях. У 1619 годзе Фрыдрых Пфальцкі быў выбраны мяцежнымі чэшскімі саслоўямі каралём Чэхіі, што паслужыла нагодай да пачатку Трыццацігадовай вайны. Кіраванне Фрыдрыха ў Чэхіі было нядоўгім, ужо ў 1620 годзе войскі імператара разбілі чэшскую армію ў бітве ў Белай гары і выгналі Фрыдрыха. Нядоўгі перыяд кіравання ў Чэхіі прынёс Елізавеце Сцюарт мянушку «Зімовая каралева».

Пасля шэрагу параз ад імперскіх войскаў і акупацыі Пфальца Фрыдрых V і Елізавета перабраліся ў Гаагу, дзе былы чэшскі кароль сканаў у 1632 годзе Елізавета Сцюарт засталася ў Галандыі, нават пасля таго, як у 1648 годзе яе сын Карл I Людвіг быў адноўлены на прастоле курфюрства Пфальцкага.

Пасля Рэстаўрацыі Сцюартаў на англійскім прастоле ў 1660 годзе Елізавета вярнулася ў Лондан, дзе ў 1662 годзе сканала.

Шлюб і дзеці

Фрыдрых Генрых (1614—1629) Карл I Людвіг (1617—1680), курфюрст Пфальца (з 1648 г.) Элізабэт (1618—1680) Руперт, герцаг Камберленд (1619—1682) Морыц (1620—1654) Луіза Галандзіна (1622—1709) Людвіг (1624—1625) Эдвард Пфальцкі (1625—1663) Генрыэта Марыя (1626—1651) Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650) Шарлота (1628—1631) Сафія (1630—1714), замужам (1658) за Эрнстам Аўгустам, курфюрстам Гановера Густаў Адольф (1632—1651) Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Elizabeth Stuart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119352540 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. 1 2 3 Kindred Britain
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1662 годзе
Катэгорыя·Сцюарты
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·Дынастыя Сцюартаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1596 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Файфе