У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэмбак.
Ежы Юзаф Елізеуш Шэмбак (польск.: Jerzy Józef Elizeusz Szembek; 1851 — 7 жніўня 1905) — рымска-каталіцкі дзеяч, граф.
Сын Юзафа Мацея і Юзэфы з Машынскіх Шэмбакаў. Скончыў філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Высвечаны на святара ў 1883 у Саратаве. Ад 1901 плоцкі біскуп, грунтоўна перабудаваў мясцовую кафедру. Ад 1903 магілёўскі архібіскуп. У 1905 падчас наведвання архідыяцэзіі захварэў на тыф. Памёр у родавым гняздзе Шэмбакаў — Парэмбе-Жэгоце пад Кракавам, дзе і быў пахаваны.
Папярэднік: Міхал Навадворскі |
Плоцкія біскупы 1901—1903 |
Пераемнік: Апалінарый Унукоўскі |
Папярэднік: Баляслаў Геранім Клапатоўскі |
Магілёўскія архібіскупы 1903—1905 |
Пераемнік: Апалінарый Унукоўскі |