wd wp Пошук:

Ева з Нахарона

Жанчына з Нахарона — пакрокавая судовая рэканструкцыя твару, якую зрабіў Сісера Мараіс(руск.) бел., 2018[1]

Ева з Нахарона (ісп.: Eva de Naharon) — шкілет(руск.) бел. 25-30-гадовай жанчыны, знойдзены ў секцыі Нахарон падводнага готу сістэмы Нараньял у Мексіцы недалёка ад горада Тулум(руск.) бел., прыкладна ў 80 мілях да паўднёвага захаду ад Канкуна[2]. Сістэма Нараньял з’яўляецца часткай буйнейшай сістэмы Окс-Бель-Ха(руск.) бел.[3]. Паводле дадзеных радыёвугляроднага аналізу(руск.) бел. мае ўзрост каля 13,600 гадоў, што робіць яго найстарэйшым у Амерыцы[4].

Адкрыццё

Падчас раскопак з 2004 па 2008 год рэшткі Евы з Нарахону выявіў Артура Гансалес і яго каманда за 80 міль на паўднёвы захад ад Канкуна. Гансалес, дырэктар Музея пустыні(англ.) бел. ў Сальтыльё, Мексіка сказаў: «Мы не ведаем, як [людзі, парэшткі якіх былі знойдзены ў пячорах] прыбылі і прыйшлі яны з боку Атлантычнага акіяна, джунгляў, або з унутранай часткі кантыненту, але мы лічым, што гэтыя знаходкі з’яўляюцца найстаражытнымі, якія былі знойдзены ў Амерыцы і могуць уплываць на нашы тэорыі аб тым, як прыбылі першыя людзі.» Гансалес і яго каманда працавалі на раскопках на працягу 4 гадоў, а іх адкрыццё змяніла меркаванні экспертаў пра тое, дзе іменна з’явіліся першыя насельнікі Амерыкі.

Значэнне

Па дадзеных Артура Гансалеса, дырэктара Музея пустыні ў Сальтыльё і вядучага археолага праекта, касцяная структура шкілета з’яўляецца больш блізкай людзям з Паўднёвай Азіі, чым людзям з Паўночнай Азіі.

Гэта падабенства з паўднёва-азіяцкімі шкілетнымі тыпамі паставіла пад сумнеў храналогію і геаграфію сучаснай тэорыі рассялення карэннага насельніцтва Новага Свету[5].

Яно мае на ўвазе, што людзі не маглі прыйсці ў Амерыку з Паўночнай Азіі праз сухапутны мост, які цяпер знаходзіцца пад вадой у раёне Берынгава праліва, як лічылася раней.

Многія навукоўцы лічаць, што першыя народы Амерыкі прыбылі па сушы і па моры, агінаючы ўзбярэжжа на каноэ, з Паўночнай Азіі праз мясцовасць, дзе цяпер знаходзіцца Берынгаў праліў.

Першыя людзі патрапілі ў Амерыку з Азіі ў палеаліце, магчыма, працягваючы прыбываць да прыкладна 10 000 года да н. э., калі раставанне леднікоў затапіла сухапутны мост і ізалявала амерыканскі кантынент ад астатняга свету[6].

На думку некаторых навукоўцаў, салёная вада, якая цяпер пакрывае месца знаходкі Евы з Нахарона, магла паўплываць на дакладнасць радыёвугляроднага датавання[7].

Зноскі

  1. Best, Shivali. Face of woman whose 13,600-year-old remains are oldest in the Americas, revealed(нявызн.), mirror (20 жніўня 2018).
  2. Floyd B. Largent, Jr. (June 2005). “Early Humans South of the Border” (PDF). Mammoth Trumpet 20 (3): 8–11. http://csfa.tamu.edu/wp-content/uploads/2015/12/vol20_num3.pdf. Retrieved on 2011-02-20.
  3. Stinnesbeck, Sarah R; Stinnesbeck, Wolfgang; Terrazas Mata, Alejandro; Avilés Olguín, Jerónimo; Benavente Sanvicente, Martha; Zell, Patrick; Frey, Eberhard; Lindauer, Susanne; et al. (2018-09-05). “The Muknal cave near Tulum, Mexico: An early-Holocene funeral site on the Yucatán peninsula”. The Holocene (SAGE Publications): 095968361879812. doi:10.1177/0959683618798124. ISSN 0959-6836.
  4. Eva of Naharon Архівавана 22 жніўня 2018. pbs.org
  5. Eliza Barclay (2008-09-03). “Oldest Skeleton in Americas Found in Underwater Cave?”. National Geographic News (National Geographic). http://news.nationalgeographic.com/news/2008/09/080903-oldest-skeletons.html. Retrieved on 2011-02-20.
  6. Foster, L. (1997). Introduction. In A brief history of Mexico (p. 6). New York, New York: Facts on File.-/
  7. Peopling Of The Americas: Eva de Naharon, A 13,600 Year Old Skeleton Found Near Tulum, Mexico(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 26 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Амерыкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археалогія ў Мексіцы
Катэгорыя·Палеаіндзейцы