wd wp Пошук:

Д-3

Д-3 на паштовай марцы

Д-3 «Чырвонагвардзеец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 19271930 гадах, трэці карабель тыпу Д.

Гісторыя карабля

Першапачаткова падводная лодка звалася «Чырвонагвардзеец», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў Д-3, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-3» так і «Чырвонагвардзеец». Лодка была закладзена 5 сакавіка 1927 на Балтыйскім заводзе № 189 у Ленінградзе, завадскі № 179, спушчана на ваду 12 ліпеня 1929 і 20 лістапада 1931 года ўвайшла ў склад Балтыйскага флота.

Улетку 1933, лодка здзейсніла пераход па Беламорска-Балтыйскаму каналу і 5 жніўня увайшла ў склад брыгады падводных лодак Паўночнага флота. У 1938 Д-3 стала першай савецкай лодкай, якая перасекла Грынвіч і ўвайшла ў заходняе паўшар’е. У 19381940 была ў рамонце.

Баявыя паходы

17 студзеня 1942 узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга

3 красавіка 1942 атрымала ганаровае званне «Гвардзейская»

Магчымымі прычынамі згубы адмыслоўцы завуць падрыў на міне, памылку асабовага склада ці адмову тэхнікі. Усё 53 члены экіпажа зніклі разам з лодкай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Падводныя лодкі тыпу Д