wd wp Пошук:

Дэта Марыяна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыяна. Дета Марыяна (італ.: Detto Mariano; 27 ліпеня 1937, Мантэ-Урана — 25 сакавіка 2020, Мілан[3]) — італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык, паэт-песеннік, піяніст, музычны прадзюсар і выдавец.

Супрацоўнічаў са многімі папулярнымі італьянскімі артыстамі і выканаўцамі, сярод якіх Адрыяна Чэлентана, Аль Бана(руск.) бел., Раміна Паўэр(руск.) бел., I Camaleonti(італ.) бел., Марыа Дэль Монака, Міна(руск.) бел. і Лучыа Батысці(укр.) бел., ствараючы аранжыроўкі песень, многія з якіх увайшлі ў гісторыю італьянскай поп-музыкі. Таксама пісаў музыку для многіх папулярных песень і кінафільмаў.

Біяграфія

Пачаў музычную кар’еру ў 1958 годзе. Падчас армейскай службы пазнаёміўся з Адрыяна Чэлентана, пасля чаго ўвайшоў у склад групы «I Ribelli(укр.) бел.», як клавішнік, і студыі гуказапісу Clan Celentano(укр.) бел.. Пісаў тэксты песень і быў афіцыйным аранжыроўшчыкам ўсіх песень студыі «Clan Celentano» ў 1962—1967 гадах.

Смерць

Памёр у Мілане ў ноч на 25 сакавіка 2020 года, ва ўзросце 82 гадоў. Быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з-за COVID-19[4].

Зноскі

  1. Detto Mariano // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.repubblica.it/spettacoli/musica/2020/03/25/news/e_morto_detto_mariano_ha_composto_canzoni_per_celentano_mina_e_battisti-252266075/
  3. È morto Detto Mariano
  4. Roberto Stella riconfermato alla guida dell’Ordine dei Medici (італ.) . «Varese News». Праверана 26 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музыканты Італіі
Катэгорыя·Кінакампазітары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе