wd wp Пошук:

Дэні Халм

Дэні Халм (англ.: Denis Clive “Denny” Hulme, 18 чэрвеня 1936, Нельсан, Новая Зеландыя — 4 кастрычніка 1992, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — новазеландскі аўтагоншчык, удзельнік чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула-1, чэмпіён свету ў 1967 годзе за каманду Brabham. Першы чэмпіён свету Формулы-1, які памёр ад натуральных прычын (падчас гонкі Bathurst 1000 у яго здарыўся сардэчны прыступ).

Паміж сваім дэбютам у Манака ў 1965 годзе і яго фінальнай гонкай на Гран-Пры ЗША 1974 года ён стартаваў 112 раз, атрымаўшы восем перамог і 33 разы падняўшыся на п’едэстал гонару. Ён таксама заняў трэцяе месца ў агульным заліку ў 1968 і 1972 гадах.

Халм прадэманстраваў ўніверсальнасць, дамініруючы ў Канадска-Амерыканскім Кубку (Can-Am) для спартыўных аўтамабіляў Групы 7. Як член каманды McLaren, якая выйграла пяць тытулаў запар у перыяд з 1967 па 1971 год, ён двойчы выйграваў індывідуальны чэмпіянат пілотаў і чатыры разы займаў другое месца.

Халм сышоў з Формулы-1 у канцы сезона 1974 года, але працягнуў ўдзельнічаць у гонках Australian Touring Cars.

Зноскі

  1. 1 2 Denis Hulme // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Пілоты 24 гадзін Ле-Мана
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Спартсмены Новай Зеландыі
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Brabham
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1