wd wp Пошук:

Дэні Кінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінг. Дэніэл Майкл Кінг (англ.: Daniel Michael King; 5 сакавіка 1969) — брытанскі пісьменнік[2][3][4], вядомы серыяй крымінальных дзённікаў.

Ранні перыяд жыцця

Дэні Кінг нарадзіўся 5 сакавіка 1969 года ў Слау, Бакінгемшыр (цяпер Беркшыр), другі сын Майкла і Дараці Кінг. Ён і два яго браты, Ральф і Робін, жылі ў маёнтку Брытуэл да 1979 года, потым пераехалі ў Ятлі, Хэмпшыр. Вучыўся ён у школе Ятлі, але не здолеў атрымаць ніякай кваліфікацыі, прафесіі да 16 гадоў, таму быў вымушаны працаваць рознарабочым на будаўнічых пляцоўках.

У 1991 годзе ён прайшоў курс навучання ў Тэхналагічным каледжы Фарнбара, які дапамог яму паступіць у Лонданскі паліграфічны каледж, факультэт журналістыкі. У перыяд з 1993 па 2002 год працаваў на некалькі розных часопісаў. У канчатковым выніку стаў рэдактарам Mayfair (часопіс) . Цяпер ён піша поўны працоўны дзень.

Кнігі

Узнагароды

Намінацыі

Асабістае жыццё

Ён ажаніўся з Жанетт Крокет у сакавіку 2007 года, яны жывуць у Чычэстэры, Заходні Сусэкс, са сваімі чатырма дзецьмі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #14484428h // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. Danny King Books, Ebooks and Recommendations. Buy Danny King Books at Lovereading.co.uk (нявызн.).
  3. 1 2 Danny King (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2018. Праверана 16 студзеня 2021.
  4. The 22 Stages of Having Your First Book Published, by Danny King (нявызн.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных