wd wp Пошук:

Дэніел Старыдж

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дэніел Андрэ Старыдж (англ.: Daniel Andre Sturridge; нар. 1 верасня 1989, Бірмінгем, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік аўстралійскага клуба «Перт Глоры». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2011—2017). Галоўным чынам ён гуляе на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але ў «Чэлсі» яго выкарыстоўвалі на правым флангу ў якасці вінгера. Гэта давала яму магчымасць дзеяць з глыбіні поля за кошт упора на правую нагу ці змены хуткасці[3].

Клубная кар’ера

Дэніел з’яўляецца выхаванцам футбольных клубаў «Астан Віла», «Ковентры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафесійную кар’еру пачаў менавіта ў манчэстэрскім клубе.

«Чэлсі»

Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 года на правах свабоднага агента. Згуляў за лонданскі клуб наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Англіі і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага іграка, таму 31 студзеня 2011 года быў аддадзены на правах арэнды да канца сезона ў «Болтан Уондэрэрс».

У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 года, адначасова з прыходам у каманду новага трэнера — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся ігрок, і Дэніел стаў часцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасля звальнення партугальскага спецыяліста з пасады Старыдж зноў атрымаў ролю іграка рэзерву.

«Ліверпул»

2 студзеня 2013 года нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ліверпулам», сума трансфера засталася невядомай.

6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клуб у матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі супраць «Мансфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом[4]. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»[5]. Дзякуючы добрай гульні Дэніел стаў асноўным іграком клуба.

Пачынаючы з сезона 2014/15 стаў радзей з’яўляцца на полі, шмат прапускаючы з-за траўм. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Вест Бромвіч Альбіён»[6]. Па выніках сезона 2017/18 «Вест Бромвіч Альбіён» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, а Старыдж вярнуўся ў «Ліверпул».

У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліверпул» у якасці свабоднага агента[7].

«Трабзанспор»

У жніўні 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам»[8]. У сакавіку 2020 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны[9], а нападнік быў адхілены ад футбольнай дзейнасці да ліпеня[10].

«Перт Глоры»

У кастрычніку 2021 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Перт Глоры» да канца сезона 2020/21.

Міжнародная кар’ера

Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Англіі. 15 лістапада 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі, якая скончылася перамогай англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні

«Чэлсі»

«Ліверпул»

Зноскі

  1. Daniel Sturridge // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Sturridge // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Виллаш-Боаш: фланг для Старриджа(руск.)  (недаступная спасылка). chelsea-fc.ru (2 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2013. Праверана 16.09.2011.
  4. «Controversial Luis Suárez goal seals Liverpool win at Mansfield». The Guardian
  5. «Manchester United 2-1 Liverpool». BBC Sport
  6. «Вест Бромвич» арендовал Старриджа у «Ливерпуля». by.tribuna.com
  7. Старридж и Морено покидают «Ливерпуль». by.tribuna.com
  8. Старридж подписал 3-летний контракт с «Трабзонспором». by.tribuna.com
  9. Старридж разорвал контракт с «Трабзонспором». by.tribuna.com
  10. Старридж отстранен от футбольной деятельности до июня. Его брат делал ставки на трансфер игрока. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Ігракі алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Перт Глоры
Катэгорыя·Ігракі ФК Трабзанспор
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бірмінгеме
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе