wd wp Пошук:

Дэмакраты 66

Дэмакраты 66 (нідэрл.: Democraten 66, D66) — нідэрландская сацыял-ліберальная палітычная партыя. Партыя была заснавана ў 1966 годзе, таму і атрымала такую ​​назву. Партыя мае 12 месцаў у другой і 5 у першай палаце Генеральных штатаў і 3 месцы з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу). Дэмакраты 66 ўваходзяць у Еўрапейскую партыю ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Ліберальны інтэрнацыянал.

Гісторыя

Дэмакраты 66 былі заснаваныя 14 кастрычніка 1966 года. На парламенцкіх выбарах 1967 партыя атрымала 4,5 % і 7 месцаў у другой палаце. На парламенцкіх выбарах 1971 партыя атрымала яшчэ чатыры месцы і сфармавала апазіцыйны ценявы кабінет з Партыяй працы і левай хрысціянскай Палітычнай партыяй радыкалаў (PPR). Партыя ўваходзіла ва ўрадавыя кааліцыі ў 19731977, 19811982, 19942002 і 20032006 гадах.

Ідэалогія

Некаторыя з найважнейшых напрамкаў палітыкі партыі ўключаюць у сябе:

Удзел у выбарах

Лідар партыі Аляксандр Пехтолд у лютым 2010 года

Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:

Зноскі

  1. https://d66.nl/partij/feiten-en-cijfers/ Праверана 13 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ліберальныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1980 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных