wd wp Пошук:

Дэйцыя

Дэйцыя[3] (Déutzia) — род шматгадовых раслін сямейства Hydrangeaceae. Выведзена шмат культурных формаў і сартоў дэйцый, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Род названы ў гонар галандскага энтузіяста развіцця батанікі Іагана ван дэр Дэйца (нідэрл.: Johann van der Deutz).

Апісанне

Гэта лістападныя або вечназялёныя кусты вышынёй ад 50 да 400 см са светла-зялёным лісцем і белымі або ружовымі кветкамі без паху. Цвітуць яны на парастках мінулага года. Цвіценне з пачатку мая да ліпеня. Размнажаецца насеннем, адводкамі, тронкамі.

Умовы росту

Для росту патрабуе сонечных або паўзацененых месцаў. Расце на ўсіх тыпах глеб, не вельмі сухіх.

Віды

Паводле сайта The Plant List род налічвае 72 віды[4]. Некаторыя з іх прыведзены ў спісе:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Species of Deutzia
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Кізілакветныя
Катэгорыя·Кусты
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта