wd wp Пошук:

Дэвід Томпсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Томпсан.

Дэвід Джон Ховард Томпсан (англ.: David John Howard Thompson, 25 снежня 1961, Лондан, Вялікабрытанія[5]  — 23 кастрычніка 2010[6][7], Сант-Філіп, Барбадас) — прэм’ер-міністр Барбадаса (2008—2010).

Біяграфія

У 1984 г. скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Вест-Індыі (англ.: University of the West Indies). Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі становіцца старшынёй маладзёжнай арганізацыі Дэмакратычнай лейбарысцкай партыі Барбадаса. З 1986 г. працуе ў апараце тагачаснага прэм’ер-міністра краіны Эрала Бэрау.

Член парламента з 1987, у 19911993 гг. — міністр развіцця супольнасцей і культуры, у 19931994 гг. — міністр фінансаў ва ўрадзе Эрскіна Сэндзіфарда, пасля паражэння партыі на выбарах у 1994 г. стаў лідарам партыі, займаў гэту пасаду да верасня 2001.

У студзені 2006 г. ізноў стаў лідарам партыі замест Клайда Маскала і ў студзені 2008 г. атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах, змяніўшы лідара лейбарысцкай партыі Оўэна Артура на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама стаўшы міністрам фінансаў.

Сканаў 23 кастрычніка 2010 года з-за анкалагічнага захворвання. У яго засталіся ўдава і тры дачкі.

Зноскі

  1. 1 2 David Thompson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.caribbean360.com/index.php/news/45947.html
  3. https://www.waymarking.com/waymarks/wm12850_David_John_Howard_Thompson_St_Johns_Parish_Barbados
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. Rulers
  6. Lenta.ru: У свеце: Памёр прэм’ер-міністр каралеўства Барбадас
  7. Barbados in mourning: PM Thompson is dead Архівавана 26 кастрычніка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі на Барбадасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Юрысты Барбадаса
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вест-Індыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Барбадаса
Катэгорыя·Пахаваныя на Барбадасе
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя