wd wp Пошук:

Дэвід Ормсбі-Гор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гор. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Дэвід Ормсбі-Гор (William David Ormsby-Gore; 20 мая 1918 — 26 студзеня 1985) — брытанскі палітычны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія

Пяты барон Гарлек, прапраўнук брытанскага прэм’ера Роберта Гаскойн Сесіла (1895—1902). Член Кансерватыўнай партыі. У 1950—61 г. — дэпутат Парламенту, e 1961—65 г. — амбасадар у ЗША. Дэвід Ормсбі-Гор быў блізка знаёмы з сямействам Кенэдзі, часта бываў у Белым доме, у некаторых справах выступаў нават як дарадца амерыканскага прэзідэнта. Ёсць звесткі, што ён адыграў пэўную ролю ў Карыбскім крызісе. Ва ўзросце 66 гадоў загінуў у аўтакатастрофе.

Дэвід Ормсбі-Гор быў першым прэзідэнтам (1954) і шматгадовым сябрам Англа-беларускага таварыства. Спрычыніўся да арганізацыі выступу прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка ў брытанскім Парламенце ў 1956 г.

У Дэвіда Ормсбі-Гора было пяцёра дзяцей. Сярод іх — дачка Эліс, якая цягам пяці гадоў ад 1969 была заручаная і жыла разам з вядомым музыкантам Эрыкам Клэптанам. Іншая дачка — Джэйн — доўгі час у 1960-х сустракалася з Мікам Джагерам, і ёсць меркаванне, што песня групы Rolling Stones «Lady Jane» прысвечаная менавіта ёй.

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. 1 2 Lundy D. R. William David Ormsby-Gore, 5th Baron Harlech // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  5. Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.

Літаратура

Папярэднік:
Allan Noble
Дзяржміністр замежных спраў Вялікабрытаніі
1957—1961
Пераемнік:
Джон Прафьюма
Папярэднік:
Гаральд Кача
Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША
1961—1965
Пераемнік:
Патрык Дын
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Палітыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Паслы Вялікабрытаніі ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных