wd wp Пошук:

Дэбарскае

Возера Дэбарскае (макед.: Дебарско Езеро, Debarsko Ezero алб.: Liqeni i Dibrës) — штучнае прэснае возера (водасховішча) у заходняй частцы Паўночнай Македоніі, створанае каля горада Дэбар, ад назвы якога і атрымала сваю назву[1]. Знаходзіцца на вышыні 580 м над узроўнем мора, ля мяжы з Албаніяй.

Возера разлілося на плошчы 13,2 км² і такім чынам зрабілася адным з найбуйнейшых азёр у Паўночнай Македоніі. Мае глыбіню каля 94 м.

Плаціна на рацэ Чорны Дрын пабудавана ў 1966-1968 гг. на месцы колішняй дамбы Шпіле, якая была ніжэйшай на 102 м. Плаціна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1969 г. Каля плаціны пабудавана гідраэлектрастанцыя “Шпіле”.

Галерэя

Зноскі

  1. Debar Lake Spilje.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штучныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96