Возера Дэбарскае (макед.: Дебарско Езеро, Debarsko Ezero алб.: Liqeni i Dibrës) — штучнае прэснае возера (водасховішча) у заходняй частцы Паўночнай Македоніі, створанае каля горада Дэбар, ад назвы якога і атрымала сваю назву[1]. Знаходзіцца на вышыні 580 м над узроўнем мора, ля мяжы з Албаніяй.
Возера разлілося на плошчы 13,2 км² і такім чынам зрабілася адным з найбуйнейшых азёр у Паўночнай Македоніі. Мае глыбіню каля 94 м.
Плаціна на рацэ Чорны Дрын пабудавана ў 1966-1968 гг. на месцы колішняй дамбы Шпіле, якая была ніжэйшай на 102 м. Плаціна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1969 г. Каля плаціны пабудавана гідраэлектрастанцыя “Шпіле”.