wd wp Пошук:

Дыўрыйі

Дыўрыйí (турэцк.: Divriği, грэч.: Τεφρικῆ), горад у правінцыі Сівас у Турцыі, цэнтр павета Дыўрыйi. Размешчаны на паўднёвым беразе ракі Чалтысую (прыток Еўфрата).

Належаў Візантыі, страчаны ёй пасля Манцыкерцкай бітвы каля 1071, мясцовасць разам з горадам адышла да сельджукскага бея Менгюджэка Газі. У 1228-29 у горадзе пабудаваныя Вялікая мячэць (турэцк.: Divriği Ulu Camii) і медыцынскі цэнтр (турэцк.: Darüşşifa), якія ў 1985 уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Дзверы шпіталя
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Турцыі
Катэгорыя·Гарады Турцыі