wd wp Пошук:

Дыябаз

Дыябаз з калекцыі Нацыянальнага музея (Прага)

Дыяба́з — старажытная вулканічная (магматычная) горная парода.

Асноўную частку дыябазу складаюць мінералы аўгіт і лабрадор. Па хімічнаму складу блізкі да базальту. Для дыябаза ўласціва нізкае ўтрыманне крэменязёму. Колер — ад цёмна-зялёнага да чарнага.

Для дробназярністага дыябазу характэрны вялікая цвёрдасць і ўстойлівасць да сцірання. Цвёрдасць па шкале Моаса — 6—7 адзінак.

Дыябаз выкарыстоўваецца для вырабу сталоў вымяральных прыбораў і прылад, патрабуючых вялікай дакладнасці, паверачных пліт. Таксама выкарыстоўваецца ў архітэктуры, будаўніцтве і выяўленчым мастацтве.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum