wd wp Пошук:

Дынобрыян

Дынобрыян (Dinobryon) — род аднаклетачных і каланіяльных залацістых водарасцей.

Вядома больш за 20 відаў, пашыраных пераважна ў чыстых вадаёмах. На Беларусі 12 відаў трапляюцца ў рэках, азёрах, сажалках, балотах.

Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка пашыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз або выцягнуты ў вастрыё. Клеткі верацёна- або цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафоры залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Залацістыя водарасці