wd wp Пошук:

Дыжонскі сабор

Сабор Святога Венігна (фр.: Cathédrale Saint-Bénigne de Dijon) — кафедральны сабор у Дыжоне, нацыянальны помнік Францыі, адна з галоўных славутасцей горада.

Дыжонскі сабор
План сабора

Сабор пабудаваны ў гатычным стылі паміж 1280 і 1325 гг. на месцы больш ранняй царквы, якая меркавана была пабудавана ў V-VI стагоддзях і пацярпела ад пажараў і землетрасення. Асвечаны 9 красавіка 1393 года ў гонар Святога Венігна, раннехрысціянскага святога, які прыняў пакутніцкую смерць на тэрыторыі Бургундыі. Пад кіраўніцтвам Гуга Аркскага, выхадца са знатнай мясцовай сям’і, збудаванне ўзводзілася параўнальна хутка, але пасля смерці яго ў 1300 годзе будаўніцтва замарудзілася.

Абацтва было секулярызавана падчас Французскай рэвалюцыі, але царква ў 1792 годзе стала саборам Дыжонскай дыяцэзіі, у 2002 годзе якая атрымала статус архідыяцэзіі, хоць яе ратонда была знішчана.

У саборы знаходзіцца частка мошчаў Святога Венігна, таксама там пахаваны Філіп III Добры.

Спасылкі

  1. https://messes.info/lieu/21/dijon/cathedrale-saint-benigne
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дыжон
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Саборы Францыі