wd wp Пошук:

Дыервіла сядзячалістая

Дыервіла сядзячалістая[3] (Diervilla sessilifolia) — від раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), шматгадовы куст.

Батанічнае апісанне

Гэта кампактны, лістападны куст, які, як правіла, расце да 1-1.5 метраў, размнажаецца праз каранёвы параснік у зонах ад 4 да 8[4]. Від устойлівы да засухі, расце на сонечных месцах ці ў паўцяні і лепей за ўсё выглядае ў лясных садах.

Арэал і экалогія

Сустракаецца ў гарах Грэйт-Смокі-Маўнцінс(англ.) бел.[5][6] і ў паўднёвай частцы Апалачаў[7]. Сустракаецца на абрывах, уздоўж схілаў, ручаёў і межаў лясных масіваў. Від лічыцца пад пагрозай у Тэнесі[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Diervilla sessilifolia(англ.) . plants.ces.ncsu.edu.
  5. - University of Tennessee Herbarium Архівавана 19 верасня 2006.
  6. USDA Plants Profile
  7. Diervilla sessilifolia - Plant Finder(нявызн.) . www.missouribotanicalgarden.org.
  8. Tennessee Rare Plant List(нявызн.) (недаступная спасылка). Tennessee.gov. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 15 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бружмелевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта