wd wp Пошук:

Дурбскі край

Дурбскі край (лат.: Durbes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Латвіі, у гістарычным рэгіёне Курзэмэ. Край складаецца з чатырох воласцяў і гарады Дурбэ. Цэнтрам края з’яўляецца пасёлак Ліегі Тайдакскай воласці.

Мяжуе з Гробінскім, Павіласцкім, Айзпуцкім, Прыекульскім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2013 года склала 3264 чалавек[2]. Плошча края займае 320,7 км²[3].

Край быў утвораны ў 1999 годзе шляхам аб’яднання горада Дурбэ з прылеглай сельскай тэрыторыяй і Тайдакскай воласці. 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы да яго былі далучаны Вэцпілская і Дуналкская воласці.

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[4]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 2825 92,68 %
Рускія 63 2,07 %
Беларусы 24 0,79 %
Украінцы 24 0,79 %
Палякі 7 0,23 %
Літоўцы 90 2,95 %
Іншыя 15 0,49 %
усяго 3048 100,00 %

Тэрытарыяльны падзел

Заўвагі

  1. Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2013 Архівавана 20 ліпеня 2013. (лат.)
  2. Колькасць жыхароў у самакіраваннях на 01.01.2013(лат.)  (недаступная спасылка). Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
  3. Адміністрацыйны падзел Латвіі(лат.) . Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  4. Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтва 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі