Ду́нантуль (венг.: Dunántúl) — раўніна ў Венгрыі, частка Сярэднедунайскай раўніны, па правабярэжжы р. Дунай.
Рэльеф узгорысты, рассечаны, з асобнымі невысокімі кражамі (масівы Бакана, Вертэш, Мечэк і інш.)[1]. Пераважныя вышыні 150—200 м, на захадзе — узвышшы да 338 м. Складзена пераважна пескавікамі і глінамі, месцамі перакрытымі лёсамі.
Ралля, сады, вінаграднікі.