Дукорская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Дукора.
Дукорская воласць існавала з 1861 да 1924 года.
Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Дукорскай воласці адбываліся масавыя хваляванні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі воласць увайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 воласць знаходзілася пад польскай уладай (Gmina Dukora).