wd wp Пошук:

Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт

Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Duisburg-Essen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Дуйсбург і Эсэн.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1654 годзе і адноўлены 1 студзеня 2003 года ў выніку зліцця Дуйсбургскага ўніверсітэта і Эсэнскага ўніверсітэта.

Універсітэт налічвае каля 40 000 студэнтаў, уваходзіць у 10 найбуйнейшых нямецкіх універсітэтаў. З 2014 года даход установы ад навуковых даследаванняў вырас на 150 %. Прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі ўваходзяць у топ-10 па ўсёй Германіі, а гуманітарныя навукі — у 20-30 найлепшых. Кірунак «фізіка» гэтай установы займае першае месца ў Германіі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 200 найлепшых універсітэтаў свету.

Структура

  1. Інстытут англійскіх навук
  2. Інстытут германістыкі
  3. Інстытут галандскай мовы і культуры
  4. Інстытут нямецкай мовы як замежнай
  5. Інстытут раманскіх навук
  6. Інстытут турэцкіх навук
  7. Інстытут гісторыі
  8. Інстытут філасофіі
  9. Інстытут пратэстанцкай тэалогіі
  10. Інстытут каталіцкай тэалогіі
  11. Інстытут мастацтваў і мастацтвазнаўства
  12. Інстытут камунікатыўных навук
  13. Інстытут геаграфіі
  1. Інстытут паліталогіі
  2. Інстытут сацыялогіі
  3. Сацыяльна-эканамічны інстытут
  4. Інстытут развіцця і міру
  5. Інстытут працы і кваліфікацыі
  6. Школа кіравання
  1. Інстытут прафесійнай і бесперапыннай адукацыі
  2. Інстытут навук аб адукацыі
  3. Інстытут псіхалогіі
  4. Інстытут сацыяльнай працы і сацыяльнай палітыкі
  5. Інстытут спорту
  1. Інстытут дзелавога адміністравання і эканомікі
  2. Інстытут інфарматыкі і дзелавой інфармацыі
  1. Аддзел будаўнічых навук
  2. Аддзел электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  3. Аддзел інфарматыкі і прыкладных кагнітыўных навук
  4. Аддзел машынабудавання і тэхналогій

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Эсэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дуйсбург
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1654 годзе