Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Duisburg-Essen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Дуйсбург і Эсэн.
Універсітэт быў заснаваны ў 1654 годзе і адноўлены 1 студзеня 2003 года ў выніку зліцця Дуйсбургскага ўніверсітэта і Эсэнскага ўніверсітэта.
Універсітэт налічвае каля 40 000 студэнтаў, уваходзіць у 10 найбуйнейшых нямецкіх універсітэтаў. З 2014 года даход установы ад навуковых даследаванняў вырас на 150 %. Прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі ўваходзяць у топ-10 па ўсёй Германіі, а гуманітарныя навукі — у 20-30 найлепшых. Кірунак «фізіка» гэтай установы займае першае месца ў Германіі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 200 найлепшых універсітэтаў свету.