Друк (ням.: Druck) — працэс атрымання адбіткаў пісьмовых знакаў і выяў з дапамогай ціснення, звычайна з дапамогай чарніл на паперы. Часта выконваецца ў выглядзе буйнога прамысловага працэсу і з’яўляецца неад’емнай часткай выдавецкай дзейнасці.
Друк быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце і дзяржавах Міжрэчча, дзе за тысячы гадоў да нашай эры вырабляліся пячаткі з іераграфічнымі знакамі. Першай вядомай формай друку быў ксілаграфічны друк, які паходзіў з Кітая — захаваныя вырабы былі зроблены да 220 года н.э.[1] Пазнейшымі распрацоўкамі сталі рухомыя літары (Бі Шэн)[2] Друкарскі варштат Іагана Гутэнберга з’явіўся ў 15 ст.[3] і болей прыдатны для заходніх моў з невялікімі алфавітамі[4].