Друз, таксама шчэбень[1], рухляк, рухляковая парода — неарганічны крупчасты сыпкі матэрыял з зернямі памерамі звыш 5 мм, атрымоўваецца драбненнем горных парод, жвіру і валуноў, адначасна здабываюць пры раскрыўцы парод або пры перапрацоўцы некандыцыйных адходаў горных прадпрыемстваў (чорных, каляровых і рэдкіх металаў металургічнай прамысловасці) і неметалічных выкапняў іншых галін прамысловасці і наступным рассейваннем прадуктаў драбнення.