wd wp Пошук:

Дружылавіцкі сельсавет

Дружы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дружылавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляскавіцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 893 чалавекі[2], з іх 90,0 % — беларусы, 7,2 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 4 населеныя пункты: Дружылавічы, Замошша, Калілы, Трыліскі.

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  2. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна