wd wp Пошук:

Дроб

8 / 13        лічнік
лічнік назоўнік назоўнік
Два запісы аднаго дробу

Дроблік, прадстаўлены як дзель двух лікаў, пры гэтым дзеліва называецца лічнікам, а дзельнік — назоўнікам. У гэтым сэнсе дробам можа лічыцца любы лік, таму што любы лік можна запісаць як дзель, напрыклад, яго самога і 1. Таму пад дробамі, або дробнымі лікамі часта разумеюць толькі няцэлыя лікі (лікі, што не належаць да мноства цэлых лікаў).

Дроб, запісаны ў выглядзе

a b

{\displaystyle {\frac {a}{b}}}

\{\displaystyle \{\frac \{a\}\{b\}\}\}, дзе a — лічнік, b — назоўнік, называецца звычайным. Любы рацыянальны лік можна прадставіць у выглядзе звычайнага дробу (што вынікае непасрэдна з азначэння рацыянальнага ліку).

На практыцы (асабліва ў фізічных вымярэннях) шырока ўжываюцца дзесятковыя дробы, у якіх назоўнік ёсць ступенню 10. Дзесятковыя дробы значна зручнейшыя пры выкананні арыфметычных дзеянняў, але з іх дапамогаю можна (без хібнасці) прадставіць толькі некаторыя рацыянальныя лікі. Напрыклад, нават такі просты дроб, як

1 3

{\displaystyle {\frac {1}{3}}}

\{\displaystyle \{\frac \{1\}\{3\}\}\}, можна прадставіць толькі бясконцым перыядычным дробам 0,3333333333…

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Долі
Катэгорыя·Арыфметыка
Катэгорыя·Алгебра