Дракар — распаўсюджаная сучасная назва караблёў вікінгаў.
У скандынаўскіх мовах гэтыя караблі называліся «доўгімі караблямі» (шведск.: Långskepp, нарв.: Langskіp), «кнорамі» (шведск.: Knarr) і г. д., а зараз таксама маюць агульную назву «караблі часоў вікінгаў» (шведск.: Vikingatidens skepp). Лічыцца, што назва «дракар» з’явілася ў нескандынаўскіх мовах толькі ў 1840 годзе[1] пад уплывам слова «drakar» (ад множнага ліку шведскага слова «дракон», то бок «драконы») — назвы, якая ў часы вікінгаў пазначала скульптуры ў выглядзе драконаў на носе і карме гэтых караблёў.
Дракар на Вікісховішчы |