wd wp Пошук:

Драган Радэнавіч

Драган Радэнавіч (сербск.: Драган Раденовић, 12 красавіка 1951 г, Сараева, ФНРЮ) — сербскі мастак, прафесар універсітэта і расійскі акадэмік, лаўрэат міжнародных узнагарод.

Біяграфія

Сям’я

Драган Радэнавіч нарадзіўся ў сям’і Радзівоя Радэнавічa, афіцэра ЮНА, і Ранджыі (Максімaвіч). У шлюбе нарадзіліся дзве дачкі і сын[1].

Адукацыя

Драган Радэнавіч мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. З 1973 па 1987 год працаваў у Федэральным сакратарыяце ўнутраных спраў, у Службе дзяржаўнай бяспекі Югаславіі.

Быў дарадцам па нацыянальнай бяспецы Дзяржаўнага саюза Сербіі і Чарнагорыі 20032004 гг.

Ён таксама скончыў аддзяленне скульптуры факультэта прыкладнога мастацтва ў Белградзе ў 1982 годзе. Мае ступень магістра мастацтваў і ступень доктара філасофіі[2].

Дасягненні

Радэнавіч унёс найбольшы ўклад у галіне мастацтва, мастацкай педагогікі і тэорыі мастацтва. Ягоныя скульптуры знаходзяцца ў важных сусветных музеях і прыватных калекцыях. Ён з’яўляецца аўтарам скульптур для двух важных штогадовых прэмій у Галівудзе, штат Каліфорнія: Mary Pickford Award і Nikola Tesla Award[3]. Лаўрэат першай прэміі скульптурнага фонду Taylor foundation за працу «Вока Усевідучага» на выставе ў Парыжскім Гран-Пале ў 2010 годзе.

Ён удзельнічаў у дзясятках персанальных выставак і некалькіх сотнях калектыўных выставак у краіне і за мяжой. Лаўрэат прэміі за мастацкія дасягненні і ўклад у развіццё тэорыі мастацтва. Майстэрня і парк скульптур скульптара Радэнавіча размешчаны на Цыганскім брдзе над Грацка, недалёка ад Белграда[4].

У якасці прафесара мастацкай акадэміі Радэнавіч выкладае базавую скульптурную дысцыпліну — мадэляванне і тэорыю мовы візуальнай камунікацыі. Ён з’яўляецца чальцом шматлікіх міжнародных творчых і навуковых арганізацый і ўдзельнікам важных праектаў. З 1980 года з’яўляецца чальцом Асацыяцыі мастакоў Сербіі, чальцом і заснавальнікам ЮСТАТ-а. Ён з’яўляецца членам Амерыканскай асацыяцыі мастакоў, Гільдыі скульптараў і Міжнароднай асацыяцыі мастакоў пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[5].

У 1979 годзе ён быў сакратаром кафедры для лагістыкі і сістэмы Цэнтра міждысцыплінарных даследаванняў Белградскага універсітэта.

Ён з’яўляецца сапраўдным членам Расійскай акадэміі мастацтваў, якая была заснавана ў 1757 годзе імператрыцай Кацярынай Вялікай як Імператарская Акадэмія мастацтваў. Цяпер гэта акадэмія з’яўляецца найстарэйшай установай такога характару ў свеце.

Тэарэтычныя працы

Манаграфіі

Эсэ

Каталогі выставак

Зноскі

  1. Проф. др Драган Раденовић(серб.) . Проф. др Драган Раденовић. Кривак (8 чэрвеня 2017).
  2. Biografija(серб.) . Infozonet. Infozonet (8 чэрвеня 2020).
  3. Dragan Radenovic(серб.) . Haoss (8 чэрвеня 2021).
  4. Dragan Radenović(серб.) . B92 (8 чэрвеня 2005).
  5. Спутњик сазнаје: Великани очи у очи — дијалог две Србије коначно почиње (видео, фото)(серб.) . Спутник. Спутник (8 чэрвеня 2021).

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сараеве
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сербы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы