wd wp Пошук:

Доўсан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Доўсан (ісп.: Dawson) — востраў у Магеланавым праліве, частка архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 1 290,3 км². Насельніцтва (2002 г.) - 301 чал.

Геаграфія

Востраў Доўсан месціцца ў цэнтральнай частцы Магеланава праліва, аддзелены ім ад кантынентальнай часткі Паўднёвай Амерыкі (9,31 км) і вузкай пратокай на поўдні ад вострава Вогненная Зямля (каля 400 м). Складзены з некалькіх масіваў сушы, якія разам утвараюць форму, падобную на перагорнутую лічбу 5. Паўднёвая і цэнтральная часткі ўзгорыстыя. Найвышэйшы пункт, гара Монтэ-Грэйвс, дасягае 1204 м. На поўначы вылучаюцца раўніны і шырокі пясчаны перасмык з выдмамі і балотамі. Бухты вострава прыдатныя для заходу вялікіх суднаў.

Гісторыя

Першымі насельнікамі вострава Доўсан лічацца індзейцы-кавескар. У 1502 г. быў заўважаны маракамі Ф. Магелана, аднак не вызначаны як асобны востраў. Гэты факт быў усталяваны ў 1523 г. Сучасную назву востраў атрымаў у XIX ст.

У 1881 г. на Доўсане з’явіліся першыя чылійскія каланісты, якія займаліся жывёлагадоўляй. У 1890 г. урад Чылі перадаў на 20 гадоў востраў у канцэсію італьянскім місіянерам. Яны стварылі на ім прытулак для індзейцаў-селькнамаў, што пацярпелі ад еўрапейскіх перасяленцаў на Вогненнай Зямлі. У 1895 г. у місіі жыло 250 чалавек, 75% з якіх былі індзейцамі. У 1911 г. вакол місіі разгарнуўся скандал, паколькі выявілася, што колькасць абарыгенаў стала зніжаецца з-за высокай смяротнасці. Індзейцы былі пераселены ў Аргенціну, а місія зачынена. Аднак пазней на Доўсане быў усталяваны помнік місіянерам-выратавальнікам селькнамаў і кавескар. У далейшым востраў выкарыстоўвалі чылійскія ваенныя, існавала цывільная майстэрня для рамонту суднаў.

У 1974 г. пасля ваеннага пераварота ў Чылі на чале А. Піначэта на востраве дзейнічалі 2 часовыя лагеры для палітычных вязняў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Чылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вогненная Зямля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна