wd wp Пошук:

Дорсет

Дорсет (англ.: Dorset) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства Англіі, знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы праліва Ла-Манш. Складаецца з неметрапольнага графства Дорсет і двух унітарных адзінак: Пула і Борнмута. Займае тэрыторыю ў 2653 км², Дорсет мяжуе з чатырма іншымі англійскімі графствамі: Дэваншыр на захадзе, Сомерсет на паўночным захадзе, Уілтшыр на паўночным усходзе і Хэмпшыр на ўсходзе. Сталіцай графства з’яўляецца горад Дорчэстэр, размешчаны ў яго паўднёвай частцы. Насельніцтва Дорсета — 744 тысячы жыхароў (па дадзеных перапісу насельніцтва 2011 года). Каля паловы з іх пражывае на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй агламерацыі, астатняе насельніцтва графства ў асноўным размеркавана па сельскай мясцовасці з нізкай шчыльнасцю.

Засяленне тэрыторыі сучаснага графства першабытнымі плямёнамі адбывалася пачынаючы з эпохі неаліту. У VII стагоддзі Дорсет становіцца графствам.

Зноскі

  1. Estimates of the population for the UK, England and Wales, Scotland and Northern IrelandOffice for National Statistics.
  2. http://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дорсет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных