До́нькі[1] (трансліт.: Dońki, руск.: Доньки) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Завуццеўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Мікалаёва Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 3 кастрычніка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаёўскага сельсавета Дзісенскага раёна[6], да 21 кастрычніка 1959 года ў падпарадкаванні Пліскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Малінаўскага сельсавета Пліскага раёна[7], з 15 кастрычніка 1960 года ў складзе Завуццеўскага сельсавета[8].
Dońki, wieś, powiat dzisieński, gmina Mikołajewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom II (Derenek — Gżack), 1881. — S. 121 (польск.)