wd wp Пошук:

Дональд Джохансан

Дональд Карл Джохансан (нар. 28 чэрвеня 1943 года, Чыкага, шт. Ілінойс, ЗША) — амерыканскі палеаантраполаг. Праславіўся знаходкай (сумесна з Морысам Тайебам і Івам Копенсам) шкілета аўстралапітэка, вядомага як «Люсі» у раёне лагчыны Данакіль (Эфіопія).

Біяграфія

Акадэмічная кар’ера

Нарадзіўся ў Чыкага, шт Ілінойс. У 1966 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Ілінойскім універсітэце у Урбана-Шампейн, у 1970 і 1974 гадах — ступень магістра і доктара філасофіі ў Чыкагскім універсітэце.

У 1970, 1972 і 1973 гадах у якасці палеаантраполага прымаў удзел у палявых работах у складзе Міжнароднай даследчай экспедыцыі ў Ома (Эфіопія). Падчас адной з экспедыцый ён быў запрошаны французскім геолагам Морысам Тайебам прыняць удзел у геалагічных і палеанталагічных даследаваннях у Афарской катлавіне. У 1972 годзе Джохансан, Морыс Тайеб, Іў Копенс і Йон Кэлб наведалі Афар, дзе абралі ў якасці месца пошукаў багатыя акамянеласцямі наваколлі невялікай вёскі Хадар. У 1973 годзе прыбыў у Хадар ў якасці аднаго з кіраўнікоў (сумесна з М. Тайебам, І. Копенсам і Й. Кэлбам) Міжнароднай афарской даследчай экспедыцыі. Тут Джохансан зрабіў усё палеаантапалагічныя знаходкі, якія праславілі яго, уключаючы добра захаваўшыся шкілет самкі аўстралапітэка («Люсі», 1974) і пахаванне вялікай групы аўстралапітэкаў (AL 333, 1975)[4].

У 1972 годзе Джохансан пачаў працу на факультэце фізічнай антрапалогіі ў Кліўлендскім музеі натуральнай гісторыі. У 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, абараніўшы дысертацыю па зубной сістэме шымпанзэ і атрымаў пасаду куратара факультэта Кліўлэндскага музея[4].

C 1974 года працаваў асістэнтам, а затым і ад’юнкт-прафесарам антрапалогіі Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, а таксама меў званне ганаровага доктара таго ж універсітэта[5]. Акрамя таго, працаваў ад’юнкт-прафесарам у Кенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта(англ.) бел. (шт Агаё).[4].

У 1981 годзе ён заснаваў Інстытут паходжання чалавека (англ.: Institute of Human Origins) Берклі, шт Каліфорнія, які 1998 годзе ўвайшоў ва Універсітэт штата Арызона. У 2008 годзе Джохансан атрымаў званне ганаровага доктара Дзяржаўнага каледжа “Вэстфільд” (англ.: Westfield State College)

У 1985 годзе група Джохансана вярнулася да даследаванняў на Афрыканскім кантыненце, пачаўшы працу ў цясніне Алдувай. У 1986 годзе член групы Цім Уайт выявіў шкілет Homo habilis узростам 1,8 млн. гадоў (OH 62)[4].

З 1983 па 1989 гады займаў пасаду прафесара антрапалогіі ў Стэнфардскім універсітэце[4].

«Люсі»

24 лістапада 1974 года Джохансан здзейсніў адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі палеаантрапалогіі. Падчас палеанталагічнай экспедыцыі ў Хадары (раён лагчыны Данакіль), аглядаючы разам са студэнтам Томам Грэем наваколлі лагера, ён выпадкова выявіў на схіле яра скамянелую костку, якая апынулася рэшткамі гамініда. У той жа дзень у гэтым месцы былі сабраныя акамянеласці, якія складалі 40 % шкілета самкі аўстралапітэка, які ў далейшым быў класіфікаваны як аўстралапітэк афарскі. У момант, калі косткі аглядалі ў экспедыцыйным лагеры, гучала песня групы «Бітлз» «Lucy in the Sky with Diamonds», дзякуючы чаму знаходка атрымала сваю назву.

Люсі з’яўлялася прамаходзячым гамінідам ростам ад 0,90 да 1,05 метра і пацвярджала здагадку Рэйманда Дарта аб тым, што аўстралапітэкі валодалі двухногай хадой. Акрамя таго, асаблівасці шкілета сведчылі аб тым, што Люсі была вегетарыянкай і вяла часткова драўняны лад жыцця. Першапачаткова Люсі не была выдзелена ў асобны від і лічылася ранняй разнавіднасцю Australopithecus africanus. Толькі пасля новых знаходак, у тым ліку добра захаванага чэрапа, было ўстаноўлена, што адрозненні Люсі ад Australopithecus africanus выходзяць за межы аднаго віду[6].

Джохансон сумесна з журналістам Мейтлэндам Ідзі быў у 1982 узнагароджаны Амерыканскай нацыянальнай літаратурнай прэміяй(англ.) бел. у галіне навукі за кнігу «Lucy: The Beginnings of Humankind», дзе ў папулярнай форме распавядаецца пра гісторыю адкрыцця і даследавання Люсі[7].

«Першая сям’я»

У 1975 годзе ў Хадары на ўчастку AL 333 Джохансан зрабіў яшчэ адну выдатную знаходку, выявіўшы больш за 200 фрагментаў касцяных рэшткаў групы аўстралапітэкаў, якія атрымалі ў далейшым назву «Першая сям’я». Лічыцца, што рэшткі належаць як мінімум 13 асобінам віду Australopithecus afarensis узростам каля 3,2 млн гадоў.

Бібліяграфія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Donald Johanson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Donald C. Johanson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. 1 2 3 4 5
    Bernard Wood (ed.). Wiley-Blackwell Encyclopedia of Human Evolution. — John Wiley & Sons, 2011. — 1264 с. — ISBN 1444342460, 9781444342468..
  5. Honorary Degrees, CWRU 2009 (нявызн.) (14 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2012. Праверана 15 мая 2009.
  6. Donald C. Johanson (2009). Lucy’s Legacy: The Quest for Human Origins. Harmony Books. https://archive.org/details/lucyslegacyquest00joha.
  7. «National Book Awards — 1981». National Book Foundation. Retrieved 2012-03-07.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Антраполагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Чыкагскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Эвалюцыяністы