wd wp Пошук:

Дом Сопкінай

Дом Сопкінай — будынак у цэнтры Клімавічаў Магілёўскай вобласці, па вуліцы Леніна, 107.

Аднапавярховы цагляны будынак. У пачатку XX стагоддзя ў ім размяшчалася гасцініца ці заезны двор Сары Сопкінай, якая паходзіла з аднаго з найбагацейшых яўрэйскіх сямействаў горада. Установа была адзінай у горадзе і карысталася вялікай папулярнасцю, тут гатавалі самую смачную ежу і прымалі пастаяльцаў кругласутачна. Можна было даволі хутка змяніць коней, для чаго за дваром знаходзіліся стайні, дзе ўтрымліваліся некалькі дзясяткаў коней. Працаваў каваль, які за невялікія грошы мог зрабіць дробны рамонт. У гасцініцы спыняўся скульптар Сяргей Канёнкаў[ru], пра што ён згадвае ў сваёй кнізе «Мой век. Успаміны» (руск.: Мой век. Воспоминания).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі заезны двор закрылі. З 1949 года ў будынку знаходзіўся ваенкамат. У 1970-х гадах да яго прыбудавалі невялікае памяшканне з белай цэглы, а ўглыбіні тэрыторыі з’явілася пабудова для прыёму навабранцаў. З 2009 года ваенкамат перанеслі ў іншы будынак, а былы заезны двор быў перададзены камунальным службам горада. Яны прадалі яго мясцоваму прадпрымальніку гандлёвай фірмы «Мілена», якая дагэтуль з’яўляецца яго ўладальнікам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Клімавічаў
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вуліца Леніна (Клімавічы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0