«До́гмэн» або «Саба́чнік» (Dogman) — італьянская крымінальная драма 2018 года, пастаўленая рэжысёрам Матэа Гаронэ.
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую мужчынскую ролю[5].
Марчэла — маленькі чалавек з вялікім сэрцам і сумнымі вачыма. Ён трымае цырульню для сабак «Догмэн» і ўмее ўціхамірыць ласкавым словам і піт-буля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць адвезці любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабрыні душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Здраджаны сябрам, Марчэла ўпершыню ў жыцці рашаецца аб’явіць сапраўдную вайну[6].
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
71-ы Канскі кінафестываль | 8–19.05.2018 Каны |
«Залатая пальмавая галіна» | «Догмэн», Матэа Гаронэ | Намінацыя | [5] |
Найлепшая мужчынская роля | Марчэла Фонтэ | Перамога | |||
Сабачая пальма | Усе сабакі, што зняліся ў фільме | Перамога | |||
31-я Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 Севілья |
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Догмэн» | Намінацыя | [7][8] |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Матэа Гаронэ | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі акцёр | Марчэла Фонтэ | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Матэа Гаронэ, Уга Кіці, Масіма Гаўдыоза | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах | Масіма Кантыні Парыні | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму | Далія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары | Перамога |