wd wp Пошук:

Доглас Коста

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коста. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} До́глас Ко́ста ды Со́за[3] або Дуглас Коста (парт.: Douglas Costa de Souza, МФА: [ˈdowɡlɐs ˈkɔstɐ]; нар. 14 верасня 1990, Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.

У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)[4].

Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупу[5]. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра[6].

У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Баварыю» на правах арэнды[7]. У маі 2021 года, выйграўшы з «Баварыяй» тытул чэмпіёна Германіі, пакінуў клуб і далучыўся да «Грэміу»[8].

У лютым 2022 года далучыўся да амерыканскага «Лос-Анджэлес Гэлаксі» на правах субарэнды з «Грэміу» на паўгады, з наступным па заканчэнні арэнды падпісаннем паўнавартаснага кантракта на 1,5 гады ў якасці свабоднага агента[9].

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.

Дасягненні

«Шахцёр»:

«Баварыя»:

«Ювентус»:

Зноскі

  1. Douglas Costa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/douglas-costa
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Shakhtar vs Metalist 2-1. Soccerway
  5. Дуглас Коста перешел из «Баварии» в «Ювентус». by.tribuna.com
  6. «Ювентус» выкупил Дугласа Косту у «Баварии» за 40 млн евро. by.tribuna.com
  7. Шупо-Мотинг и Дуглас Коста перешли в «Баварию». by.tribuna.com
  8. “Гремио” официально подтвердил переход Дугласа Косты из “Ювентуса”. football.by
  9. Футбол. Дуглас Коста перешел из “Ювентуса” в “Лос-Анджелес Гэлакси”. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыу-Гранды-ду-Сул
Катэгорыя·Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен