До́брынскі манетна-рэчавы скарб — скарб, знойдзены ў 1962 г. каля вёскі Добрына ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Скарб ухаваны ў 1-й палове 840-х гг. і складаўся з сярэбранай шыйнай грыўні і 537 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата.
Грыўня (маса 200,8 г), мела выгляд 8-граннага дроту (даўжыня 68 см), арнаментаванага па 4 верхніх гранях 4-пялёсткавымі разеткамі з рэльефнымі кропкамі ў цэнтры. На канцах дроту кубікападобныя галоўкі з усечанымі верхнімі вугламі, арнаментаваныя востравугольнымі разеткамі (на квадратных гранях) і фігурамі. Грыўня, магчыма, паўночна-заходняга паходжання (відавочна, з вострава Готланд), тыпалагічна блізкая грыўням Парэцкага манетнага скарбу.