wd wp Пошук:

Дняпроўскія балты

Балтыйскія і славянскія археалагічныя культуры III—IV стст. і арэал балтыйскіх гідронімаў.
Балтыйскія і славянскія археалагічныя культуры ў V—VI стст.

Дняпроўскія балты — балтыйскія плямёны, якія насялялі басейн Дняпра паміж басейнамі Віслы і Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н.э. — I тыс. н.э.). Дняпроўскія балты сфарміраваліся на фіна-ўгорскім субстраце.

У летапісах захавалася імя толькі аднаго з плямёнаў дняпроўскіх балтаў — голядзі[1]. Яны былі носьбітамі такіх археалагічных культур як юхнаўская, калочынская, мошчынская і тушамлінска-банцараўская.

Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, язычніцкая рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаванне слупоў з мядзведжымі галовамі[2], якое можа быць звязана з балта-славянскім культам Вялеса-Вяльняса[3].

З VI стагоддзя на іх тэрыторыю пачалі пранікаць славяне, якія пазней іх цалкам асімілявалі. У вярхоўі Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагоддзі. Паводле тэорый некаторых навукоўцаў, балты пад славянскім ціскам мігравалі на захад.

Пра прысутнасць балтаў у басейне Дняпра сведчаць шматлікія гідронімы і археалагічныя знаходкі.

Зноскі

  1. Балтаславяне і “вялікае перасяленне народаў” Архівавана 12 студзеня 2014.
  2. Траццякоў П.М. Славяне і балты ў Верхнім Падняпроўі ў сярэдзіне і трэцяй чвэрці I тыс. н.э. Архівавана 14 снежня 2014.
  3. Волос
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дагістарычная Расія
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Усходнія балты