wd wp Пошук:

Дзікуша

Дзікуша[1] (Falcipennis falcipennis) — адна з рэдкіх і малавывучаных птушак сямейства цецеруковыя. Знаходзіцца на мяжы знішчэння. Занесеная ў Чырвоную кнігу МСАП, Чырвоную кнігу РФ.

Асаблівасць дзікушы ў тым, што яна зусім не баіцца чалавека, і гэта паставіла від на мяжу поўнага знішчэння.

Арэал

Жыве ў Амурскай вобласці, горна-таёжных участках Сіхотэ-Аліня і на востраве Сахалін.

Апісанне

Сілкуецца ігліцай, насеннем моху, лісцем брусніцы і ягадамі, часам — насякомымі. Крыху буйнейшая за рабчыка, важыць 380—780 г. Афарбоўка бурая, чорная і белая. У самцоў канцавіны вонкавых махавых пёраў звужаныя.

Жыве як на схілах гор і сопках, так і на вышыні 1600 метраў над узроўнем мора. Лётае рэдка. Дзікушы палігамны, і самец-такун спарваецца на сваім участку з любой самка . Самка будуе гняздо ў зацішным месцы, сярод густога моху ці ў зарасніках багуна. У кладцы 7-15 яек. Насіжванне 23-25 ​​дзён.

Зноскі

  1. Напісанне Дзікуша ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.115
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1855 годзе
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Цецеруковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона