wd wp Пошук:

Дзідзье Эрыбон

Дзідзье Эрыбон (фр.: Didier Eribon; нар. 10 ліпеня 1953 г., Рэймс) — французскі аўтар і філосаф.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Рэймсе, там прайшло ягонае дзяцінства. У сваім «аўтабіяграфічным аналізе» «Вяртанне ў Рэймс» (2009 г.) успамінае Рэймс як «горад зневажання». Ён апісвае сваё тамтэйшае быццё як дзіця рабочага, якое адкрыла свой гомасэксуалізм і стала аб’ектам нападак. Ён вывучаў філасофію, пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў месца выкладчыка ў адным з французскіх універсітэтаў. Побач з гэтым ён шмат гадоў працаваў у якасці запрошанага прафесара ва Універсітэце Берклі і ў Інстытуце прасунутых даследаванняў (Institute for Advanced Study) у Прынстане.

Аўтара шэрага кніг. У 1988 г. па-англійску выйшаў зборнік яго гутарак з Клодам Леві-Стросам. У 1989 г. выйшла яго біяграфія Мішэля Фуко, перакладзеная таксама на англійскую, нямецкую і рускую (у серыі «ЖЗЛ») мовы. Французскі сацыёлаг Даніэль Дэфер так ацаніў гэтую біяграфію: «На мой густ яна была … гісторыяй занадта акадэмічнага Фуко, г.зн. я быў крыху расчараваны, бо яна не паказала Фуко такім, якім ён быў». Эрыбон, паводле крытыка, зусім выключыў з разгляду «фантастычныя і жарсныя аспекты» жыцця Фуко.

Наступныя кнігі Эрыбона: Réflexions sur la question gay (1999), Une morale du minoritaire (2001), Échapper à la psychoanalyse.

У 2009 г. выйшла яго кніга «Вяртанне ў Рэймс», прысвечаная аналізу пытання аб тым, чаму дзеці рабочых так рэдка дабіваюцца сацыяльнага прызнання. Яна ўключае шмат элементаў аўтабіяграфіі. Нямецкі пераклад кнігі выйшаў у выдавецтве «Suhkamp» у 2016 г., і меў вялікі поспех у чытацкай публікі. Першы наклад быў раскуплены ў лічаныя дні, другі наклад амаль паўтарыў траекторыю першага[5].

Акрамя гэтага, ён часта публікуе артыкулы ў французскім часопісе «Le Nouvel Observateur».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Didier Eribon // Babelio — 2007.
  2. Didier Eribon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1036126870 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. http://www.sudoc.fr/118399098
  5. http://www.zeit.de/kultur/2016-07/didier-eribon-linke-angela-merkel-brexit-frankreich-front-national-afd-interview/komplettansicht

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Парыж 1 Пантэон-Сарбона
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Філосафы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэймсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў