Дзяржаўны савет Грэцыі (грэч.: Συμβούλιο της Επικρατείας) — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўны савет Грэцыі — член Асацыяцыі Дзяржаўных саветаў і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Еўрасаюза, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўны савет размяшчаецца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Афін.
Дзяржаўны савет узначальвае яе старшыня, які абіраецца з ліку членаў Савета ад Кабінету міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Савета, 10 намеснікаў, 53 членаў (суддзяў), 56 асацыяваных саветнікаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў суддзяў[2], усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы суддзяў.
Дзяржаўны савет у Грэцыі ажыццяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя пасяджэнні або ў шасці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца з пяці або сямі членаў. Юрысдыкцыя пленарных пасяджэнняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзідэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасля разгляду Савета.
Да кампэтэнцыі Дзяржаўнага савета адносіцца, у прыватнасці, наступнае:
Пасля ўнясення канстытуцыйнай папраўкі 2001 года пленарнае пасяджэнне (а не палаты) - адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытанне пра законнасць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэнне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках: