wd wp Пошук:

Дзяржаўны савет Грэцыі

Дзяржаўны савет Грэцыі (грэч.: Συμβούλιο της Επικρατείας) — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўны савет Грэцыі — член Асацыяцыі Дзяржаўных саветаў і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Еўрасаюза, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўны савет размяшчаецца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Афін.

Склад

Дзяржаўны савет узначальвае яе старшыня, які абіраецца з ліку членаў Савета ад Кабінету міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Савета, 10 намеснікаў, 53 членаў (суддзяў), 56 асацыяваных саветнікаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў суддзяў[2], усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы суддзяў.

Юрысдыкцыя

Дзяржаўны савет у Грэцыі ажыццяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя пасяджэнні або ў шасці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца з пяці або сямі членаў. Юрысдыкцыя пленарных пасяджэнняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзідэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасля разгляду Савета.

Да кампэтэнцыі Дзяржаўнага савета адносіцца, у прыватнасці, наступнае:

Пасля ўнясення канстытуцыйнай папраўкі 2001 года пленарнае пасяджэнне (а не палаты) - адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытанне пра законнасць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэнне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках:

  1. Прадстаўляюць агульны інтарэс, калі прэзідэнт краіны непасрэдна звяртаецца да Савета;
  2. Калі адна з палат звяртаецца да Савета. Палаты могуць накіроўваць найбольш важныя справы ў пленарнай сесіі, калі вынесенае адміністрацыйным органам пастанова прынята з перавышэннем улады або з парушэннем закону.

Зноскі

  1. Διεύθυνση Συμβουλίου της Επικρατείας — Πρόεδρος Πικραμμένος Παναγιώτης(недаступная спасылка)
  2. The Council of State Архівавана 1 мая 2012. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Афіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суды паводле алфавіта
Катэгорыя·Судовая сістэма Грэцыі
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Грэцыі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя суды