wd wp Пошук:

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча

Дзяржа́ўны акадэмі́чны наро́дны арке́стр Рэспу́блікі Белару́сь імя́ Іо́сіфа Жыно́віча — аркестр у Беларусі.

Гісторыя

Артысты Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР. Рыгор Самохін у цэнтры, Іосіф Жыновіч першы злева ў другім шэрагу. 1940
Плакат Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў. 1931

Пачаў дзейнасць у Мінску ў 1930 годзе як Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны на аснове ансамбля народных інструментаў Беларускага музычнага тэхнікума (1928). Першым мастацкім кіраўніком у 19301935 гадах з’яўляўся Дз. Захар, з 1946 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор І. Жыновіч, з 1975 — М. Казінец. У 1937 годзе ператвораны ў Аркестр беларускіх народных інструментаў у складзе Беларускай філармоніі, з 1948 года назва Дзяржаўны народны аркестр БССР, імя І. Жыновіча з 1974 года, акадэмічны з 1987 года.

Рэпертуар

Аркестр унікальны па складзе інструментаў і па гучанні. Асноўнае месца належыць беларускім цымбалам, уключае таксама дудкі і ліры, баяны, флейты, габоі, кларнеты, групу ўдарных. У рэпертуары больш за 1000 арыгінальных твораў і пералажэнняў беларускіх кампазітараў, у т. л. У. Алоўнікава, А. Багатырова, Я. Глебава, Я. Дзягцярыка, І. Жыновіча, Э. Зарыцкага, В. Іванова, С. Картэса, У. Кур’яна, А. Мдывані, В. Помазава, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, Р. Суруса, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш. , кампазітараў-класікаў, сучасных замежных аўтараў.

Выступленні

З аркестрам выступалі майстры беларускай сцэны Л. Александроўская, Л. Аляксеева, З. Бабій, І. Балоцін, М. Ворвулеў, С. Данілюк, М. Дзянісаў, С. Друкер, B. Малькова, Р. Млодак, Т. Ніжнікава, І. Пятроў, І. Сарокін, Н. Ткачэнка, а таксама спевакі Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы і інш. Калектыў гастраліруе за мяжой, удзельнік шматлікіх фестываляў і конкурсаў. У розны час у аркестры працавалі цымбалісты А. Астрамецкі, В. Бурковіч, С. Навіцкі, Х. Шмелькін, М. Шмелькін і інш. ; працуюць (1997) салісты А. Курмакін, С. Лясун, А. Рудкоўскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Беларускія народныя музычныя калектывы
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы Мінска
Катэгорыя·Аркестры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе