wd wp Пошук:

Дзяніс Аляксандравіч Палякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палякоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

З 2007 года гуляў за салігорскі «Шахцёр», у пачатку 2010 года дзякуючы Эдуарду Малафееву ўпершыню трапіў у асноўны склад і хутка там замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы.

10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Палякова ў барысаўскі БАТЭ[4]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.

Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня Дзяніс стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.

З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[6]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[7].

Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[8]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[9]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб[10].

Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата»[11]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат»[12].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[13].

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.

Дасягненні

Зноскі

  1. Denis Polyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzyanis Palyakow // FBref.com
  3. Denis Polyakov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов
  5. Денис Поляков продлил контракт с БАТЭ
  6. Поляков перешел в АПОЭЛ
  7. АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым
  8. Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ
  9. “Урал” объявил о подписании контракта с Поляковым
  10. Поляков покинул “Урал”
  11. Денис Поляков подписал контракт с алматинским “Кайратом”
  12. Денис Поляков подписал контракт с “Астаной”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК АПОЭЛ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы