wd wp Пошук:

Дзяніс Аляксандравіч Галайда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Галайда (нар. 3 чэрвеня 1984, Сімферопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.

У лістападзе 2008 у чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезону. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды [3]. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду [4].

У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам» [5]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента[6].

У канцы сакавіка 2014 падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[7]. У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны[8][9].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург»[10]. З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.

Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Мижнародная

У 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры не прызнаных краін ELP Cup.

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.

Дасягненні

Зноскі

  1. Denys Golaydo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denys Holaydo // FBref.com
  3. «Таврия»: Ковпак, Голайдо и Галюза переведены в дубль(руск.) . Football.ua (10 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 04.12.2010.
  4. Голайдо возвращается в первую команду(руск.) . Football.ua (25 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 04.12.2010.
  5. Денис Голайдо — первый новичок «Металлурга»(руск.)  (недаступная спасылка — гісторыя ). Официальный сайт ФК «Металлург» (Донецк) (3 снежня 2010). Праверана 04.12.2010.(недаступная спасылка)
  6. Голайдо: «Из Металлурга ухожу, но не факт, что в Таврию»
  7. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду»
  8. Голайдо покинул “Слуцк”
  9. Почему Денис Голайдо покинул «Слуцк»
  10. Голайдо вернулся в донецкий Металлург

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Украіны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімферопалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ТСК Сімферопаль
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны